Легіён

Нуда, адзінота. Боль. Ночы дыханне
Не тое гэта зусім чаго ты так прагнеш
А я раблюся са злосці чорнай
Сябе штораз высякаю пад корань.

Пакідаю глыбокія раны, страшэнныя шнары.
Каб адчуць, што імкнуся пакуль да нястрачанай мары

Ды ўсё ж раблюся са злосці чорнай
Сябе штораз высякаю пад корань

Прыпеў:
Любы, імя тваё Легіён, ты ўтрапёны,
Таму ігнарую я тэлефон.
Рэжым пасцельны трымаю шалёна
Прэч! Ў люстэрку ты
Смех з крану цячэ
Адпусціць не можаш да тых
Ды й я не магу яшчэ.

Ты ў шэпце травы ў матыльках, у каронах зялёных
І рэч тут, канешне, не ў знаках, не ў зёлках-заклёнах

Дэманам прагным утульна, мусіць,
Іду ў вагонь, на шматкі ірвуся
Пакідаю апёкі і тыя, што ныюць, парэзы,
Усё адно ты раніш мацней нат за шкло і жалеза

Дэманам прагным утульна, мусіць,
Іду ў вагонь, на шматкі ірвуся

Прыпеў…

Я патрапіла ўва ўсе пасткі і чорныя дзюры
Вандравала над прорвай, дзе межыцца свет пануры.
Я сышла раней, каб не поздна надта
Заплюшчу вочы — зоркі знікнуць раптам.

Прыпеў…

Арыгінал: Fleur «Легион»

28.02.2007