Біяграфія


Ўсясільнай рукою тварэння даю яму права існення…

Перад тым, як распавесці пра гурт Like a Gossamer, варта б згадаць ягоны прататып — one-man project з немудрагелістай назвай Dead Letter (у адвольным перакладзе з англійскай мовы — «перадсмяротны ліст»).

Уяўляў ён з сябе дэпрэсіўна-меланхалічны gothic/doom/death з адпаведнай назову лірыкай. І адзіным ягоным удзельнікам быў Аляксандр Акульчік, які цягам існавання праекту спрабаваў знайсці аднадумцаў, дзеля таго, каб ператварыць праект у паўнавартасны гурт.

Паваротным момантам гэтай гісторыі сталася амаль выпадковае знаёмства Аляксандра з Аленай, дзяўчынай, вядомай у менскім андэграўндзе пад псеўданімам Decadence. На дзіва, Decadence нешта згледзела ў прэзентаваных ёй на рэцэнзію песнях і вырашыла дапамагчы маладому таленту. У прыватнасці, — знайсці музыкаў.

На ніцях белай павуціны прывозяць восень павучкі

Неўзабаве Аляксандра адрэкамендавалі Дзянісу Голіну, тады вакалісту Weeping Twilight (як аказалася, не чужому бас-гітары). Такім чынам праект займеў таленавітага басіста і аранжыроўшчыка, а да музычнага мінімалізму DL дадаліся неакласічныя клавішныя пасажы і прагрэсіўныя басовыя лініі.

На аб'яву і намаганнямі той самай Decadence знайшліся барабаншчык Фёдар Зімін і лідэр-гітарыст Антон Смірноў. Аляксандр пачаў старанна ўдасканальваць свае навыкі валодання гітарай, таксама перыядычна спробуючы пасябраваць з мікрафонам. Праект нарэшце зрабіўся гуртом, праўда, пакуль безназоўным.

Улетку 2003 года пачаліся рэпетыцыі — два гады творчых пошукаў, крызісаў і прастояў. Перабраўшы вялікую колькасць варыянтаў назову, спыніліся на Like a Gossamer - дзякуй Decadence!

Напачатку 2005 года гурт дапоўніў клавішнік Ягор Чарнамор, а неўзабаве з яго пайшоў Антон. Аляксандр канчаткова сцвердзіўся як вакаліст. Такім складам калектыў зграў першы канцэрт на Memento Mori Fest I (Моладзевы тэатр эстрады, Менск) і запісаў для кампіляцыі фестывалю кампазіцыю Despite.

За першым ММF былі выступы на Memento Mori Fest II (і спадарожны запіс песні Prayer для кампіляцыі), на лакальным студэнцкім канцэрце «Рок супраць СНІДу», фэсце Metal Hearts (ДК МТЗ, Менск). У Like a Gossamer прыйшоў другі гітарыст — Аляксандр Карповіч. У кастрычніку 2006 года Фёдар пакінуў гурт, саступіўшы месца за барабанамі легендарнаму Аляксею Гладышу.

Падзагаловак

28 кастрычніка 2006 года на Memento Mori Fest III у Менску прэзентаваны дэбютны сінгл Like a Gossamer«Дарога». А 4 лістапада адбылася ягоная прэзентацыя ў праграме MassaBrutto на радыё «Мінск». Разам з сесійнай вакалісткай — выпускніцай Беларускай акадэміі музыкі па класу вакала Шаўлай, калектыў выканаў кавер на кампазіцыю «Легіён» гурта Flёur.

А пасля з гэтай песняй, а таксама з кампазіцыяй «Нехта» Like a Gossamer паўдзельнічалі 16 снежня ў фестывалі Vox Femia (трыб'ют Flёur), што адбыўся ў Моладзевым тэатры эстрады. На гэтым канцэрце была прэзентавая народная калядная песня «Чаму ў цябе воўча…» ў "госамераўскай" апрацоўцы. Ужо ў новым годзе яна прагучала ў эфіры праграмы Iron Age.

12 студзеня 2007 года гурт дэбютаваў у інтэрнэт-хіт-парадзе беларускай музыкі «Тузін гітоў». У першым туры кампазіцыя «Дарога» заняла 3-е месца і была высока ацэненая экспертам тура. Агулам у хіт-парадзе песня пратрымалася 40 дзён.

Таксама ў студзені песня «Чаму ў цябе воўча…» трапіла на кампіляцыю Metal Hearts II.

Падзагаловак

8 лютага Like a Gossamer распачалі запіс першага альбому. У студыі былі запісаныя барабанныя партыі 4 кампазіцыяў: «Клятва вернасці», «Заклятая гара», «Дарога», інтро.

Улетку 2008 года Like a Gossamer рэарганізаваўся: да складу дадалася клавішніца Хрысціна Ганчарова, а Ягор узяў у рукі гітару замест Алеся Карповіча, які перад тым пакінуў гурт.

Цяпер музыкі завяршаюць запіс альбому.

Гісторыя доўжыцца…

Склад гурта


Алесь Акульчык - вакал, гітара

ImageІмя: Алесь Акульчык.
Дата нараджэння: 13.01.1984.
У гурце: вакаліст, гітарыст, кампазітар - з 2003 г.
Инструмент: Schecter Deluxe 006.
Іншыя праекты: "Рокаш", Carnival Leave.
Занятак: музыка, праграмаванне.
Рэчы, якія цікавяць: з большага музыка, крыху кіно ды кнігі, жывёлы.
Кнігі, якія натхняюць: творы Караткевіча.
Музыка, што ўплывае: на гэты момант Clann Zu, Isis, Tool, A Perfect Circle, Portishead, "Троіца".
Фільмы, якія хочацца пераглядаць: The Green Mile, The Fountain, "Звычайны цуд".
Словы, што кажуць шмат: -

Дзяніс Голін - бас-гітара, другі вакал

ImageІмя: Дзяніс Голін.
Дата нараджэння: 13.04.1981.
У гурце: бас-гітарыст, другі вакал, аранжыроўшчык - з 2003 г.
Інструмент: Ibanez Roadstar II.
Іншыя праекты: Re1ikt.
Занятак: музыка, рэдагаванне, журналістыка, гукарэжысура.
Рэчы, якія цікавяць: музычныя інструменты і абсталяванне, беларускія народныя рамёствы, народная культура, міфалогія.
Кнігі, якія натхняюць: "Шляхціц Завальня, ці Беларусь у фантастычных апавяданнях", "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", "Дзікае паляванне караля Стаха", "Меч князя Вячкі", "Пагоня на Грунвальд", "Метамарфозы, альбо Залаты асёл", "Майстар і Маргарыта", "Імя ружы", "Дэкамерон".
Музыка, што ўплывае: Мікола Равенскі, Мадэст Мусаргскі, Уладзімір Солтан, Вячаслаў Кузняцоў, Стэнлі Кларк, Патрысія Барбер, Браян Сэтцэр, Кары Руэслатэн, "Яблычная гарбата", "Троіца", "Ліцьвіны", Майкл Манрынг, Лэс Клэйпул і Primus, Tribal Tech, Spastic Ink, Tool, Gordian Knot, Aphex Twin, Opeth…
Фільмы, якія хочацца пераглядаць: Eternal Sunshine of the Spotless Mind, 9, Mary and Max, Awakening, Time, Butterfly Effect, Battle Royale, The Wind That Shakes the Barley, "Акупацыя. Містэрыі", Braveheart, "Халоднае лета 53-га", The Name of the Rose, Dancer in the Dark, Dark City.
Словы, што кажуць шмат: "Не бойся марыць. Бо мары - гэта планы Бога адносна нас на зямлі".

Ягор Чарнамор - гітара

ImageІмя: Ягор Чарнамор.
Дата нараджэння: 07.02.1984.
У гурце: клавішнік - з 2005 г. па 2008 г., гітарыст - з 2008 г.
Інструмент: Washburn X-200PROE.
Іншыя праекты: -
Занятак: web-дызайнер-праграміст, адміністратар сайта гурта Like a Gossamer.
Рэчы, якія цікавяць: web-дызайн, праграмаванне, музыка, кіно, псіхалогія.
Кнігі, якія натхняюць: фантастычныя апавяданні А. Азімава, Д. Адамса, С. Лук'яненкі, братоў Стругацкіх, К. Энвіла.
Музыка, што ўплывае: Esoteric, Evoken, Edge Of Sanity (Crimson), Lacrimas Profundere, My Dying Bride, Ф. Шапэн.
Фільмы, якія хочацца пераглядаць: Agatha Christie's Poirot, Butterfly Effect, Cube, Jeeves and Wooster, Sweet November, "Залатое цяля", усе фільмы Р. Паланскага.
Словы, што кажуць шмат: -

Хрысціна Ганчарова - клавішныя

ImageІмя: Хрысціна Ганчарова.
Дата нараджэння: 21.07.1992.
У гурце: клавішніца - з 2008 г.
Інструмент: Korg Triton Extreme.
Іншыя праекты: Sun Direction.
Занятак: студэнтка - завочніца журфака БДУ, акрамя музыкі займаюся фатаграфіяй, часам пішу артыкулы.
Рэчы, якія цікавяць: музыка, фатаграфія, псіхалогія, эзатэрыка.
Кнігі, якія натхняюць: апавяданні А. Купрына.
Музыка, што ўплывае: Septic Flesh, Draconian, UneXpect, С. Рахманінаў.
Фільмы, якія хочацца пераглядаць: "Зялёная міля", "Тая, што танчыць у цемры", "Пінжак", "Знаёмцеся, Джо Блэк", "Гісторыя Бэнжаміна Батана".
Словы, што кажуць шмат: -