Вітаем!

Апошнія навіны

Адборачны тур на «Басовішча-2007»

Гурт Like a Gossamer трапіў у адборачны тур фэстывалю «Басовішча-2007», які мае адбыцца 15–16 чэрвеня ў Менску. Прыходзьце падтрымаць гурт на канцэрт, а таксама штодзённа галасуйце за яго на сайце «Тузін Гітоў». Пераможца галасаваньня, разам зь 9 адабранымі гуртамі паводле вынікаў выступу на канцэрце, паедзе на «Басовішча»!

07.06.2007

Дэбют “Like a Gossamer” у гіт-парадзе “Тузін Гітоў”

Менскі гурт “Like a Gossamer” прадстаўляе сапраўдны беларускі дум-мэтал. Іх песьня “Дарога” – асноўны трэк дэбютнага самотніка, што зьявіўся на сьвет у лістападзе – дэбютуе ў першым туры ў новым годзе на “Тузіне Гітоў”, які распачнецца 12-га студзеня 2007 году. “Гэтая песьня будзе асноўнай і ў нашым дэбютным альбоме, праца над якім цяпер вядзецца”, - апавядае лідэр калектыва Алесь Акульчык. Са словаў музыкі, яны проста крочаць побач са сваім лірычным героем – вандроўнікам-этнографам, які выпраўляецца ў няблізкі сьвет, каб сабраць ды занатаваць напоўзабытыя легенды і паданьні.

Чытаць далей…

04.02.2007

Дэбютны сынгл «Дарога» выйшаў у сьвет

  «Дарога» — ключавая кампазыцыя будучага альбому Like a Gossamer.

Дыск можна замовіць:

— e-mail: likeagossamer(a)gmail.com
— mob. phone: + 375 29 754 70 74